БЕЛ Ł РУС

Каля пасольства Беларусі ў Кіеве зладзілі акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў

11.07.2020 / 20:22

Nashaniva.com

Каля пасольства Беларусі ва Украіне зладзілі мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў, паведамляе «Громадське радіо».

Акцыю арганізаваў Рух салідарнасці «Разам», да яе далучыліся каля 20 чалавек.

Суарганізатар мітынгу Вячаслаў Сіўчык нагадаў, што ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. У прыватнасці, арыштаваныя блогер Сяргей Ціханоўскі і палітык Павел Севярынец.

Удзельнікі скандуюць: «Не катаванням!», «Жыве Беларусь!», «Слава Україні!».

Сярод тых, хто прыйшоў на акцыю, — украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец, лідар АУН Мікалай Каханіўскі, расійскі апазіцыянер Барыс Стамахін. Уздоўж будынка пасольства выстраіліся 10 супрацоўнікаў паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула