БЕЛ Ł РУС

Статкевіч пракаментаваў новыя абвінавачанні

1.08.2020 / 9:38

Nashaniva.com

«Раней яны лічылі, што я валодаю тэлепартацыяй, бо абвінавачвалі мяне ў тым, чаго я не рабіў, у месцы, дзе я не быў. Цяпер яны вырашылі, што я валодаю яшчэ і тэлепатыяй, бо сілай думкі пранікаю ў думкі і арганізоўваю змовы з Ціханоўскім і «вагнераўцамі».

Так Мікола Статкевіч пракаментаваў выстаўленае яму новае абвінавачанне. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

30 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да Міколы Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачата крымінальная справа за «падрыхтоўку да масавых беспарадкаў» па арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Таксама СК паведаміў, што па падазрэнні ў здзяйсненні названага злачынства былі затрыманыя 33 грамадзяніны Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі ПВК «Вагнера», якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя «Беларусачка» ў Мінскім раёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула