БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская паразмаўляла са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай

16.09.2020 / 13:7

Nashaniva.com

Падчас тэлефоннага званка Святлана Ціханоўская падзякавала Івонцы Сурвіле за шматгадовую працу на карысць незалежнай і свабоднай Беларусі і за падтрымку беларускай дыяспары.

Івонка Сурвіла ў сваю чаргу асабіста прывітала Святлану Ціханоўскую з перамогай і выказала словы падтрымкі ад імя беларускай дыяспары і Рады БНР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — найвышэйшы кіраўнічы орган БНР, які з 1919 года дзейнічае на эміграцыі і ўяўляе сабой адну з ключавых палітычных арганізацый беларускай дыяспары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула