БЕЛ Ł РУС

ЗША запатрабавалі ад уладаў Беларусі спыніць гвалт

12.11.2020 / 22:34

Nashaniva.com

Беларускія ўлады мусяць вызваліць усіх палітвязняў і ўступіць у дыялог з грамадзянскай супольнасцю. Пра гэта гаворыцца ў заяве Майка Пампеа на сайце Дзярждэпартамента ЗША.

Сёння больш за 100 чалавек, прызнаных палітзняволенымі, арыштаваныя за патрабаванне выканання сваіх правоў і свабод, за ўдзел у мірных пратэстах. Гэтыя людзі, па яго словах, утрымліваюцца пад вартай у небяспечных для жыцця ўмовах, падвяргаюцца катаванням.

— Мы яшчэ раз заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць эскалацыю гвалту супраць мірных дэманстрантаў, вызваліць усіх затрыманых палітычных зняволеных і іншых мірных дэманстрантаў і ўступіць у канструктыўны дыялог з Каардынацыйнай радай і беларускай грамадзянскай супольнасцю, — заявіў Пампеа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула