БЕЛ Ł РУС

АМАП разагнаў канцэрт у Смалявіцкім раёне і затрымаў дзясяткі людзей

14.02.2021 / 9:37

Nashaniva.com

Позна вечарам 13 лютага на базе адпачынку «Аганёк» у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна сілавікі затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрта беларускіх гуртоў РСП («Разбітае сэрца пацана»), Panska Moc і Ok-Band.

Затрыманне праводзіў АМАП. Праваабаронцы паведамляюць, што агулам на канцэрце было затрымана 67 чалавек. Чацвярых пасля складання пратаколаў правапарушэння адпусцілі са Смалявіцкага РАУС.

Затрыманыя ўдзельнікі гурта Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі, а таксама менеджарка гурта Настасся Доль. Акрамя іх у пастарунку апынулася спявачка LEAR.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула