Беларусь ізноў прапусціць «Еўрабачанне»
21.10.2021 / 21:45
Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікаваў спіс краін-удзельніц Еўрабачання-2022. Мяркуючы па ім, Беларусь зноў не будзе браць удзел у конкурсе.
У песенным конкурсе возьмуць удзел выканаўцы з 41 краіны свету.
Нагадаем, летась Беларусь не трапіла на Еўрабачанне. БТ вырашыла накіраваць на конкурс гурт «Галасы ЗМеста» з песняй «Я научу тебя». У песні быў палітычны змест, што супярэчыць правілам конкурсу. БТ выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.