БЕЛ Ł РУС

Арцём Мілеўскі патлумачыў, што ў кіеўскую тэрабарону не пайшоў з-за прыроднага пацыфізму

19.05.2022 / 23:4

Nashaniva.com

Былы гулец зборнай Украіны па футболе беларускага паходжання Арцём Мілеўскі патлумачыў, чаму ён падчас вайны не далучыўся да тэрытарыяльнай абароны, як ягоны сябар Аляксандр Аліеў.

Арцём Мілеўскі ў форме мінскага «Дынама»

«Так, Саша (Аліеў) клікаў мяне ў тэрабарону. Але я не магу страляць у людзей. Кім бы яны ні былі. Ізраіль там, не ведаю, Расія. Яны, вядома, кончаныя. Тое, што яны нарабілі…

Я не буду ні ў каго страляць. У Сані свой выбар, свой шлях. Я дапамагаю па-іншаму. То разгружаем што-небудзь, то кефір, хлеб камусьці прынясем на ахову. Хто чым. У кожнага свой выбар. І кожны дапамагае па-свойму. То, можа, Саша быў і пакрыўджаны. Але мы ўсё роўна разам, мы жывыя», — сказаў Мілеўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула