БЕЛ Ł РУС

У Катыні і Медным знялі сцягі Польшчы на мемарыялах, створаных у памяць пра забойствы польскіх ваеннапалонных

24.06.2022 / 20:10

Nashaniva.com

«Смоленская газета» піша, што з флагштока на Катынскім мемарыяле пад Смаленскам знялі польскі сцяг. Адпаведнае рашэнне прынялі ў Міністэрстве культуры Расіі. 

На флагштоку ў Катыні застаўся толькі расійскі сцяг

Мэр Смаленска Андрэй Барысаў, каментуючы рашэнне Міністэрства культуры, заявіў: «Не можа быць сцягоў Польшчы на расійскіх мемарыялах! А пасля адкрытых антырасійскіх заяў польскіх палітыкаў — пагатоў. Лічу, што Міністэрства культуры РФ прыняло адзіна правільнае рашэнне — прыбраць сцяг Польшчы. Катынь — гэта расійскі мемарыял, гэта расійская гісторыя».

Таксама польскі сцяг прыбралі і з мемарыяльнага комплекса ў Медным Цвярской вобласці.

Пры гэтым польскія сцягі ў Катыні і Медным прысутнічалі не проста так. Гэтыя месцы вядомыя перадусім як месцы масавых расстрэлаў бальшавікамі польскіх вайскоўцаў, узятых у савецкі палон у 1939 годзе. Катынь — адзін з сусветна вядомых сімвалаў сталінскіх злачынстваў супраць чалавечнасці.

Чытайце таксама:

Смаленскія будаўнікі прыгразілі знесці мемарыял у Катыні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула