БЕЛ Ł РУС

Сахашчык: Ва Украіне будзе створаная беларуская вайсковая часць, з артылерыяй

2.12.2022 / 19:52

Nashaniva.com

удакладнена

2 снежня на прэс-канферэнцыі ў Варшаве прадстаўнік па пытаннях абароны Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Валерый Сахашчык заявіў, што Кабінет мае добрыя адносіны з Узброенымі сіламі Украіны і цяпер там ствараецца вайсковая часць, якая будзе складацца толькі з беларусаў-добраахвотнікаў.

Валерый Сахашчык. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Мы дамовіліся з украінскімі ўладамі, што будзе створана асобная вайсковая часць для беларусаў, якія ваююць за Украіну», — сказаў Сахашчык.

«Мы сфарміравалі новую воінскую часць, камплектуем яе. Задача яе ў першую чаргу — гэта абарона Украіны ад агрэсіі. Разам з тым мы хацелі б асцюдзіць гарачыя галовы ў Беларусі, якія, я мяркую, плануюць удзел у агрэсіі. Вельмі хацелася б, каб да гэтага не дайшло.

Гэта сіла, якая не пойдзе нейкім маршам на Мінск. Я разумею, што такія дзеянні немагчымыя цяпер, і наогул такія дзеянні магчымыя толькі па мандаце Рады бяспекі ААН. Ніводная з еўрапейскіх краін не дасць дазвол на сваёй тэрыторыі стварыць нешта для агрэсіі ў адносінах да іншай дзяржавы, — адзначыў Сахашчык. — Разам з тым, гэта сіла, якая ўраўнаважыць узаемаадносіны цяперашняй улады беларускай і большай часткі народу, якая выказалася на выбарах за перамены. І я ўпэўнены, што на сёння паўтарэнне сцэнару 2020 года немагчыма».

Паводле Сахашчыка, новае вайсковае фарміраванне будзе ўкамплектаванае сучасным узбраеннем, у тым ліку і артылерыяй. Лепшае забеспячэнне дазволіць, паводле яго, мінімізаваць чалавечыя страты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула