Алег Талерчык пра тое, чаму пракурорамі і суддзямі любяць ставіць жанчын
12.02.2023 / 20:55
Былы пракурор Алег Талерчык у выпуску «Ток» паразважаў пра тое, адкуль бяруцца такія пракуроркі, як Валерыя Таратынка і Аліна Касьянчык, якія ўдзельнічалі ў палітычных справах.
Фота: pac.by і «Наша Ніва»
«Кола рэпрэсій мае жаночы твар, што суддзі, што пракуроры. Гэта невыпадкова», — лічыць Алег Талерчык.
«У апошнія гады ў пракуратуры шмат прызначалі на пасады кіраўнікоў жанчын, яны заўсёды аддана выконвалі загад, каб паказаць, што я лепшая за мужчын, больш спрытная. І абараніць сям'ю — бо ў органах пракуратуры неблагі заробак атрымліваеш.
Той жа Сукала наўмысна набірае больш жанчын. Бо той жа мужчына можа праз нейкі час зламацца, ён менш псіхалагічна ўстойлівы», — кажа былы байполавец.
Скрын відэа «Ток»
Можа, на маладых справы скідаюць дасведчаныя калегі, якія не хочуць запэцкацца? Талерчык лічыць, што такога ўжо няма, бо тыя, хто быў нязгодны, сышлі.