ЗША абмяркоўваюць з саюзнікамі магчымыя санкцый супраць Кітая, калі ён акажа дапамогу Расіі ў вайне з Украінай
2.03.2023 / 9:32
Злучаныя Штаты каардынуюць са сваімі саюзнікамі магчымасці ўвядзення новых санкцый супраць Кітая, калі Пекін акажа ваенную падтрымку Расіі ў яе вайне ва Украіне, паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы.
Фота: Nick Fewings / Unsplash
Кансультацыі знаходзяцца на папярэдняй стадыі і маюць на мэце заручыцца падтрымкай шэрагу краін, асабліва групы G7.
Якія канкрэтна санкцыі прапануе Вашынгтон, невядома. Падрабязнасці не раскрываюцца.
Кітай адмаўляе сваю гатоўнасць пастаўляць зброю Расіі ў вайне з Украінай.