БЕЛ Ł РУС

Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў, Латушку — 18

6.03.2023 / 15:18

Nashaniva.com

Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі. Такі прысуд вынес суддзя Пётр Арлоў па запыце пракурора Міхаіла Кавалёва. Пракурор, праўда, прасіў 19 гадоў. Вялікія тэрміны атрымалі і іншыя абвінавачаныя па справе.

Калі б Ціханоўская была ў Беларусі, то мусіла б адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

Усе іншыя абвінавачаныя па «справе Каардынацыйнай рады» таксама прызнаныя вінаватымі па цяжкіх крымінальных артыкулах. Разам з Ціханоўскай завочна судзілі Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз і Сяргея Дылеўскага.

Латушка атрымаў 18 гадоў узмоцненага рэжыму, а Марыі Мароз, Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму прызначылі па 12 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула