БЕЛ Ł РУС

Сырскі: Абарона Бахмута працягваецца, ідуць інтэнсіўныя баі

21.03.2023 / 13:47

Nashaniva.com

Камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў, што на Бахмуцкім кірунку працягваюцца інтэнсіўныя баі, акупанты спрабуюць прасунуцца да цэнтра Бахмута, але сілы абароны не даюць ім гэтага зрабіць.

Фота з тэлеграма Сырскага

«Абарона Бахмута працягваецца. Уздоўж усёй лініі фронту ў зоне адказнасці ўсходняй групоўкі войскаў ідуць інтэнсіўныя баявыя дзеянні. На Бахмуцкім напрамку пастаянна знішчаецца варожая тэхніка, жывая сіла праціўніка і варожыя склады», — сказаў Сырскі.

Па яго словах, штурмавыя групы ворага спрабуюць прасоўвацца з ускраін да цэнтра горада, але сілы абароны працуюць і знішчаюць іх кругласутачна.

Ён таксама паведаміў, што артылерыя 24-й брыгады імя Караля Данііла наносіць магутныя ўдары па пазіцыях ворага. А дэсантнікі 80-й брыгады стрымліваюць штурмы праціўніка, не даючы яму прасунуцца наперад.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула