У Польшчы хочуць стварыць «Акадэмію HIMARS»
18.04.2023 / 19:54
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак напісаў у твітары пра намер стварыць у сваёй краіне «Акадэмію HIMARS».
«Мы хочам, каб у Польшчы была створаная «Акадэмія HIMARS», дзе будуць праходзіць трэніроўкі па выкарыстанні гэтай артылерыйскай сістэмы. Сёння ў Торуні праходзіць канферэнцыя European Rocket Artillery Summit, на якой будуць абмяркоўвацца дэталі гэтага праекта», — напісаў Блашчак.
Chcemy, aby w powstała Himars Academy, w której będą odbywać się szkolenia z użycia tego systemu artylerii. Dziś w Toruniu odbywa się konferencja European Rocket Artillery Summit, gdzie omówione zostaną szczegóły tego projektu. Pierwsze Himarsy trafią do nas jeszcze w tym roku. pic.twitter.com/uBDy9AFvrd
— Mariusz Błaszczak (@mblaszczak) April 18, 2023
Міністр абароны дадаў, што першыя сістэмы HIMARS будуць пастаўленыя ў Польшчу ў канцы года. Яшчэ ў 2019 годзе краіна замовіла ў ЗША 500 пускавых установак HIMARS, і Кангрэс ЗША ўхваліў гэтую заяўку.
Чытайце таксама:
У Мінабароны заявілі аб гатоўнасці да барацьбы з «занадта разрэкламаванай» HIMARS і БПЛА
У сацсеткі трапілі планы ЗША і НАТА па падрыхтоўцы ўкраінскага наступу