БЕЛ Ł РУС

У Расіі выявілі новы від каранавіруса

19.04.2023 / 9:44

Nashaniva.com

У Расіі выяўлены выпадкі захворвання падварыянтам каранавіруса XBB 1.16, якія атрымаў назву «Арктур». Ён больш заразны, чым папярэднія віды, але працякае ў больш лёгкай форме.

Увядзенне якіх-небудзь супрацьэпідэмічных абмежаванняў з-за выяўлення новага падварыянта не патрабуецца, піша Інтэрфакс.

Па даных СМІ, новы падварыянт «Арктур» прывёў да росту захворвання каранавірусам у Індыі.

Таксама выпадкі захворвання былі выяўлены ў ЗША, Аўстраліі, Японіі, Паўднёвай Афрыцы, Ізраілі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Тайландзе, Кітаі і іншых краінах.

Першы ўзор беларускай вакцыны ад кавіду плануюць атрымаць у красавіку 

Каранавірус — усё. Мінздароўя выключыла кавід са спіса хвароб, якія ўяўляюць небяспеку для насельніцтва

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула