БЕЛ Ł РУС

Парку гісторыі «Сула» падораць экзэмпляр рэдкай кнігі 

5.05.2023 / 18:52

Nashaniva.com

Заўтра, 6 мая, аўтар праекта «Вялікае княства Сула» Андрэй Запольскі перадасць парку «Сула» ў Стаўбцоўскім раёне бясцэнны артэфакт — кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», набытую ў Лондане на аўкцыёне Sotheby’s.

У Беларусі дагэтуль была толькі адна такая кніга — у Нацыянальнай бібліятэцы, а зараз другая будзе ў «Вялікім княстве Сула».

Усіх ахвотных далучыцца да гістарычнай падзеі «Вялікае княства Сула» запрашае ў свой парк 6 мая ў 14:00 у будынак калегіума.

Казімір Семяновіч — вайсковы інжынер і генерал Рэчы Паспалітай. Ён першым апісаў і абгрунтаваў ідэю шматступеньчатай ракеты. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула