БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд адвакатцы Анастасіі Лазарэнка

11.05.2023 / 10:55

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе 11 мая палітзняволеную адвакатку Анастасію Лазарэнка асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Прысуд агучыла суддзя Святлана Чарапанава.

Анастасію прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за «зліў даных сілавікоў і суддзяў у ЧКБ», а таксама за ўдзел у «Маршы за свабоду» ў жніўні 2020-га. 

На волі ў яе засталіся бацька сталага веку і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

Чытайце таксама:

«Трымаецца годна, але ёй патрэбна дапамога ад іншых». Сябар адвакаткі Анастасіі Лазарэнка распавёў пра палітзняволеную

Адваката Арцёма Сям'янава арыштавалі на 15 сутак

Вырошчваў авакада, кайфаваў, калі гаварыў па-беларуску. Гісторыя адваката Віталя Брагінца, якому далі 8 гадоў калоніі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула