Заўтра Польшча атрымае першыя ракетныя сістэмы залпавага агню Himars
14.05.2023 / 12:3
Пра гэта сёння на перадвыбарным з'ездзе польскай кіраўнічай партыі «Права і справядлівасць» заявіў міністр абароны Польшчы Мар'юш Блашчак.
Himars б'е па праціўніку з аўтадарогі. Фота: Wikimedia Commons
Сістэмы Himars паказалі фантастычную эфектыўнасць ва Украіне. Сістэмы супрацьпаветранай абароны расійскай вытворчасці збіваць «Хаймарсы» напачатку былі не здольныя. Менавіта гэта прывяло да адступлення расійскай арміі з Херсона: украінская артылерыя адрэзала расіянам масты цераз Дняпро.
Апошнім часам расіяне сталі вучыцца адхіляць ракеты ад амерыканскай РСЗА ад цэляў з дапамогай электронных перашкод.
У гэтым годзе Польшча атрымае 18 такіх сістэм, закупленых чатыры гады таму, а да 2027 года — 218 такіх сістэм.
Чытайце таксама:
У Польшчы хочуць стварыць «Акадэмію HIMARS»