Лукашэнка заявіў, што Расія была гатовая заключыць «дагавор аб урэгуляванні канфлікту» ва Украіне
18.05.2023 / 11:24
Аляксандр Лукашэнка заяввіў, што Расія была гатовая заключыць дагавор аб урэгуляванні канфлікту ва Украіне, але Украіна адмовілася. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы 18 мая з удзельнікамі пасяджэння Рады Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае БЕЛТА.
«З першага дня парламентарыі Расіі ў гэтым удзельнічалі непасрэдна. Намі было прапанавана: давайце сядзем за стол перамоваў.
Ну, надавалі па мордзе адзін аднаму — давайце пагаворым, давайце спынім гэтую вайну.
Тры раунды ў Беларусі прайшлі. Потым не тое цесна стала Зяленскаму, не тое яшчэ нешта — у Турцыю з'ехалі. Добра, давайце ў Турцыі. На стол паклалі праект дагавора. Калі б Расія цяпер яго чытала, яна б з глузду з'ехала. Ён абсалютна быў нявыгадны Расіі. Але Расія пагадзілася», — запэўнівае Лукашэнка.
«У мяне на стале ляжыць праект гэтага дагавора. І як толькі Расія пагадзілася на мірныя ініцыятывы, дагавор, праект быў выкінуты ў кошык, — сказаў Лукашэнка. — Гэта людзі, можа, не ўсе ведаюць. Але спецыялісты ў гэтым удзельнічалі і ведаюць».
«Перш чым вінаваціць нас у канфрантацыі, пашырэнні гэтага канфлікту, трэба вярнуцца за стол перагавораў. Узяць не той дакумент [які выпрацоўваўся на пачатковым этапе расійска-ўкраінскіх перагавораў] — новы. Для таго, каб спыніць вайну», — заявіў ён.
Чытайце таксама:
Лукашэнка назваў дэзінфармацыяй заявы аб украінскім контрнаступленні
Міністр абароны Украіны назваў найгоршы дзень свайго жыцця. Ён правёў яго ў Беларусі