БЕЛ Ł РУС

Адзін з беларускіх медыяпраектаў спыніў існаванне

5.06.2023 / 15:15

Nashaniva.com

Прыпыніў дзейнасць праект The Village Беларусь. Прычына — адсутнасць фінансавання.

«З вялікім шкадаваннем і любоўю да праекта я і ўся каманда The Village Беларусь пакідаем яго, а само выданне пераходзіць у стадыю гібернацыі з-за адсутнасці фінансавання. Шэсць гадоў мы змагаліся за зручны і свабодны горад, супраць рэжыму і бязмежжа ўлад. Да блакавання і прызнання экстрэмістамі нас чыталі паўтара мільёна карыстальнікаў у месяц. Дзякуй за тое, што былі са The Village. Мінск наш!» — напісала ў сацсетках галоўны рэдактар Жэня Сугак.

Медыя ў фармаце гарадскога інтэрнэт-часопіса працавала з 2017 года. Прадукцыю і сацсеткі The Village Беларусь прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі 12 снежня 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула