Байцы з народнага апалчэння змогуць захоўваць зброю дома
15.06.2023 / 15:12
Сёння дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект аб народным апалчэнні.
Ілюстрацыйнае фота: агенцтва «Ваяр»
Паведамляецца, што новы закон дасць права ў добраахвотным парадку браць удзел ва ўзброенай абароне дзяржавы. Прычым гаворка як пра беларусаў, так і пра замежнікаў, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне.
Падчас падрыхтоўкі законапраекта яго дапоўнілі палажэннем, якое вызначае паўнамоцтвы мясцовых органаў улады паведамляць наймальнікаў аб залічэнні работнікаў у атрады народнага апалчэння.
Як расказаў дэпутат Яўген Зайцаў, у законе прапісалі асобнае палажэнне, хто не мае права быць добраахвотнікам народнага апалчэння.
Асобна закон прадугледжвае захоўванне зброі пры добраахвотніку. Яна будзе знаходзіцца дома, а парадак захоўвання гэтай зброі будзе вызначацца адпаведнымі дакументамі, пастановай урада.
Чытайце таксама:
У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне
Тэрабарона паказала, як адбівала атаку на КПП ФОТЫ
Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім