БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя ў Беларусь

16.06.2023 / 18:14

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на пленарным пасяджэнні 26-га Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму (ПМЭФ), паведаміў, што расійская ядзерная зброя ўжо ў Беларусі.

Уладзімір Пуцін / Contributor Getty Images

«Мы вялі перамовы з нашай Саюзнай дзяржавай, прэзідэнтам Лукашэнкам, пра тое, што мы частку гэтай тактычнай ядзернай зброі перамесцім на беларускую тэрыторыю. Гэта адбылося. Першыя ядзерныя зарады дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі. Але толькі першыя», — заявіў Пуцін.

Таксама ён адзначыў, што да канца лета або года ў Беларусь будзе дастаўлена ўся запланаваная ядзерная зброя.

Чытайце таксама:

Дзярждэп пра ядзерную зброю РФ у Беларусі: Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю

«Ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» Лукашэнка расказаў расійскай прапагандыстцы пра ядзерную зброю

Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула