БЕЛ Ł РУС

Прыгожын расказаў, колькі былых зняволеных вярнуліся дадому пасля ўдзелу ў вайне ва Украіне

18.06.2023 / 16:38

Nashaniva.com

32 тысячы былых зняволеных, якія ўдзельнічалі ў расійскім уварванні ва Украіну ў шэрагах ПВК «Вагнер», вярнуліся дадому. Такія звесткі па стане на 18 чэрвеня паведаміў заснавальнік прыватнай вайсковай кампаніі Яўген Прыгожын, пра гэта піша «Медуза».

Паводле яго слоў, тыя, хто выйшаў на волю пасля вайны, учынілі 83 злачынствы, што «ў 80 разоў менш, чым у асоб, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі за аналагічны перыяд без заключэння кантракта з ПВК «Вагнер». 

Аб вярбоўцы зняволеных расійскіх калоній для ўдзелу ў вайне ва Украіне вядома з лета 2022 года. Узамен асуджаным абяцалі грашовыя выплаты і памілаванне. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што падпісвае ўказы аб памілаванні зняволеных, якія пагадзіліся ваяваць ва Украіне. 

Першапачаткова вярбоўкай займалася ПВК «Вагнер». У лютым 2023 года Яўген Прыгожын абвясціў, што кампанія перастала вербаваць зняволеных. Як паведамлялася, набіраць людзей на вайну ў калоніях пачалі ад імя Мінабароны РФ. 

Усяго, паводле слоў Прыгожына, ПВК «Вагнер» завербавала 50 тысяч зняволеных, з якіх загінулі каля 20%. Такая ж доля страт, паводле яго, і сярод іншых катэгорый наймітаў ПВК «Вагнер». Зыходзячы з яго слоў, можна зрабіць выснову, што прыватная вайсковая кампанія страціла забітымі 15-16 тысяч чалавек, у тым ліку 10 тысяч былых зняволеных. Яшчэ 15-16 тысяч ПВК «Вагнер» страцілі праз цяжкія раненні.

Чытайце таксама:

У Прыгожына хочуць адабраць «вагнераўцаў»

«Мяне тройчы спрабавалі расстраляць». Падпалкоўнік, якога ўзялі ў палон «вагнераўцы», расказаў сваю версію падзей 

«Мы на сёння прайграём вайну. Дзе нашы клоўны?» Прыгожын зноў прайшоўся па Шайгу і Герасімаве і прапанаваў іх расстраляць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула