БЕЛ Ł РУС

Памёр адзін з найбагацейшых людзей Беларусі Павел Шумілаў 

8.07.2023 / 21:43

Nashaniva.com

56-гадовага заснавальніка «Таіра» не стала ў мінулую нядзелю. 

Як паведамілі «Нашай Ніве» знаёмыя сям'і, тыдзень таму памёр Павел Шумілаў, адзін з самых паспяховых беларускіх бізнэсменаў 1990-х. 

Заснаваны ім шматпрофільны холдынг «Таір» займаўся пастаўкамі прадуктаў і тэхнікі. У яго былі свае крамы, аптэкі, камерцыйная нерухомасць ды іншае.

Праз яго ў Беларусь траплялі знакамітыя тэхнічныя брэнды, як HP і Samsung. «Таір» прадаваў камп'ютары ўласнай зборкі пад брэндам NTT. 

Пабудаваны «Таірам» аднайменны гандлёвы цэнтр у 1995-м на той момант стаў самым сучасным і перадавым аб'ектам падобнага роду ў Беларусі. 

Павел Шумілаў ніколі не быў публічным чалавекам. Нарадзіўся ён у 1966 годзе.

Прычынай смерці называюць тромб. 

Паўла Шумілава крэміравалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула