БЕЛ Ł РУС

Як любоў да футбольнай каманды пагубіла італьянскага мафіёзі, якога шукалі 11 гадоў

5.08.2023 / 16:31

Nashaniva.com

Італьянскія карабінеры затрымалі збеглага злачынцу Вінчэнца Ла Порта дзякуючы фатаграфіі, зробленай на грэцкай выспе Корфу падчас святкавання чэмпіёнства «Напалі», паведамляе RaiNews.

Ла Порта хаваўся ад следства 11 гадоў. Паліцыянты пазналі мужчыну на фатаграфіі, зробленай на балконе аднаго з рэстаранаў. На здымку 60-гадовы ўраджэнец Неапаля быў у шаліку і бейсболцы футбольнага клуба. Пасля праверкі і сачэння мужчына быў затрыманы пры супрацоўніцтве грэцкай паліцыі.

Фота з сайта newsbook.mt

Ла Порта лічыцца арганізатарам злачыннай суполкі, якая на працягу многіх гадоў займалася падатковымі махінацыямі і махлярствам у дачыненні да замежных пастаўшчыкоў. Яму трэба будзе адбыць 14 гадоў і 4 месяцы турэмнага зняволення. У цяперашні час ла Порта знаходзіцца ў грэцкай турме, чакаючы экстрадыцыі.

Фанаты «Напалі» святкуюць трыумф сваёй каманды. Фота: Andrew Medichini / AP

У мінулым сезоне «Напалі» датэрмінова заваяваў залатыя медалі Серыі А, гэта чэмпіёнства стала для каманды першым з 1990 года.

Чытайце таксама:

Футбольны клуб «Напалі» стаў чэмпіёнам Італіі ўпершыню за 33 гады

Ультрас «Напалі» стрымалі абяцанне: у гонар адстаўкі трэнера вярнулі руль ад скрадзенага ў яго аўтамабіля

Найлепшым гульцом італьянскай Серыі А прызналі 22-гадовага грузінскага футбаліста

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула