БЕЛ Ł РУС

«Вайна не завершыцца да вясны, шлях да перамогі будзе доўгім» — віцэ-прэм'ер-міністр Верашчук

16.08.2023 / 7:42

Nashaniva.com

«Настройваемся на марафон, а не на спрынт, на бой з дванаццаці раўндаў, а не з трох», — кажа Ірына Верашчук.

Ірына Верашчук. Фота: фэйсбук

Віцэ-прэм'ер — міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук заявіла, што вайна з Расіяй працягнецца доўга і не завершыцца ні да канца гэтага года, ні да наступнай вясны, як некаторыя спадзяюцца. Пра гэта яна напісала ў сваім тэлеграме.

«Колькі яшчэ працягнецца вайна? Мы павінны быць сумленнымі. У гэтай вайне шлях да перамогі будзе доўгім і цяжкім. «2—3 тыдні», «да канца года», «наступнай вясной» — усё гэта няпраўда, — кажа віцэ-прэм'ер-міністр. — Мы павінны настроіцца на працяглую барацьбу. Грамадзяне і ўлада — усе павінны настроіцца на працяглую і цяжкую вайну. І толькі тады мы пераможам».

Верашчук лічыць, што кожны павінен працаваць на перамогу на сваім месцы.

Яна прапануе такі падыход:

«Не думаем пра потым. Робім максімум тут і цяпер. Спакойна. Дзень пры дні. І падтрымліваем адно аднаго. Гэта таксама важна. Менавіта таму мы выстаялі летась. Таму ўрэшце мы пераможам», — рэзюмуе Ірына Верашчук.

Чытайце таксама:

CNN апублікавала эксклюзіўныя кадры СБУ атакі на Крымскі мост у ліпені

Ва Украіне звольняць усіх кіраўнікоў абласных ваенкаматаў

Зяленскі шукае замену міністру абароны Рэзнікаву — «Украінская праўда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула