Столтэнберг: Украінцы ўжо пераўзыходзілі чаканні, трэба ім давяраць
31.08.2023 / 9:6
На думку генеральнага сакратара Альянсу, украінцам трэба дапамагаць парадамі і падтрымкай, «але ўрэшце менавіта ўкраінцы павінны прымаць рашэнні».
Енс Столтэнберг. Фота: Andreea Alexandru / AP
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, ацэньваючы контрнаступленне Сіл абароны, сказаў, што ўкраінцы пераўзыходзяць чаканні, паведамляе «Укрінфарм».
«Украінцы паступова заваёўваюць пазіцыі, а гэта значыць, што яны адціскаюць расіян, што яны здольныя прарвацца праз некаторыя з гэтых добра ўмацаваных тэрыторый, у прыватнасці, дзякуючы мінным палям, і таму зараз яшчэ важней падтрымліваць іх [УСУ].
«Мы ўбачылі, што ўкраінцы зноў перасягнулі чаканні, і мы павінны памятаць, што ўсё пачалося летась з поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Тады эксперты лічылі, што Украіна пратрымаецца ўсяго некалькі дзён ці тыдняў, але яны вызвалілі поўнач, Кіеў, усход, Харкаў, тэрыторыю на поўдні, Херсон. І цяпер яны дасягаюць яшчэ большых поспехаў».
Адказваючы на пытанне аб рознагалоссі ў ацэнцы тактыкі контрнаступу сярод заходніх вайскоўцаў, Столтэнберг адзначыў, што «паміж саюзнікамі NATO вядзецца пастаянны дыялог і, вядома, таксама дыялог з Украінай».
На думку генеральнага сакратара Альянсу, украінцам трэба дапамагаць парадамі і падтрымкай, «але ўрэшце менавіта ўкраінцы павінны прымаць рашэнні».
Ён адзначыў, што перадавыя сістэмы СПА, перададзеныя Украіне саюзнікамі НАТА, даказалі сваю выключную эфектыўнасць.
Чытайце таксама:
Як маленькая група байцоў зрабіла магчымым вызваленне Рабоціна. Гісторыя, вартая Галівуда
«На некалькіх кірунках мы ідзём наперад» — Зяленскі пра контрнаступ