БЕЛ Ł РУС

У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?

19.09.2023 / 15:2

Nashaniva.com

У «Новай Баравой» хутка пачнуць будаваць чарговы дом. Але гэтым мала каго здзівіш. Іншая справа — нестандартныя планіроўкі і метраж. І тут «А-100 Дэвелапмент» ёсць што прапанаваць. У новым васьмі-дзесяціпавярховіку (ён ідзе пад нумарам 7.53 па генплане) будуць кватэры, агульная плошча якіх усяго 20 квадратных метраў. Такім метражом не здзівіш, да прыкладу, палякаў: для іх «кавалеркі» звыклая рэч, але для нас гэта пакуль усё яшчэ навінка, піша Onliner.

Дом узвядуць у квартале «Калейдаскоп» (знаходзіцца на захадзе Цэнтральнага парка). Побач з ім размесціцца паркінг з магазінам і адкрыецца дзіцячы садок. Новабудоўля «расцягнецца» на чатыры падʼезды. Фасад запланавалі незвычайны — са спалучэннем каралавага колеру, адценняў паціны і танаванага шкла.

У двары збудуюць дзве гульнявыя пляцоўкі для дзяцей рознага ўзросту. Альтанак таксама будзе дзве: адна — для адпачынку, іншая — для працы. Прадугледжаны міні-агарод, велабоксы, зона для барбекю і куток з настольнымі гульнямі.

Акрамя 20-метровых мікракватэраў у новабудоўлі будуць і больш звыклыя плошчы. Столі — 2,7 метра, прадугледжаны адкрытыя балконы, на першым паверсе — асабістыя тэрасы з электрамеханічнымі ралетамі і маркізамі. Кватэры даступныя ў двух фарматах — з аздабленнем ад забудоўшчыка і без яго. Прадугледжаны і варыянты з гатовай кухняй.

На старце продажаў метр аддаюць ад $1265 долараў па курсе. Што да тых самых студый па 20 метраў, то яны абыдуцца прыкладна ў $32 000 у эквіваленце. Не вельмі танна для такой плошчы, але затое ў «Новай Баравой». Новы дом у квартале «Калейдаскоп» плануюць здаць у сярэдзіне 2025 года.

Чытайце таксама:

Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду

Самую дарагую кватэру ў жніўні прадалі ў доме Чыжа. Вось як яна выглядае

У атмасферным кутку Мінска зносяць старую забудову

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула