Пад Мінскам прадаюць катэдж: мэбля Versace і італьянскія жырандолі. Што па цане?
8.10.2023 / 9:20
Катэдж размешчаны ў прэстыжным закрытым пасёлку, побач з лесам і вадаёмам, поўнасцю мэбляваны і гатовы да бесклапотнага круглагадовага пражывання. Праўда, і цана дома — адпаведная, піша Realt.
Катэдж знаходзіцца ў закрытым пасёлку «Ясная паляна». Адлегласць да МКАД — каля 12 кіламетраў. Шлях да Нацыянальнага аэрапорта зойме 25 хвілін.
Выстаўлены на продаж дом быў пабудаваны ў 2016 годзе. Матэрыял пабудовы — белая цэгла. Плошча катэджа складае 245 квадратных метраў. Пры гэтым дзякуючы панарамным вокнам, амаль плоскаму даху і лаканічнай архітэктуры аднапавярховы дом зусім не здаецца масіўным.
Унутры катэдж цалкам аздоблены і абстаўлены. У ім зроблены дызайнерскі рамонт — італьянская плітка, у кабінеце мэбля «Версачэ», італьянскія жырандолі.
У хаце ёсць усе выгоды: электразабеспячэнне, вада, каналізацыя і газ. Ацяпленне — на газе.
Плошча ўчастка складае 15 сотак. Тут зроблены ландшафтны дызайн — ёсць газон, дарожкі, туі. Проста да хаты падыходзіць хваёвы лес.
З вуліцы катэдж практычна незаўважны, бо аднапавярховы будынак амаль цалкам хаваецца за плотам.
Цана дома ў пасёлку « Ясная паляна» — 549 тысяч даляраў.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам прадаецца файны дом. Там ёсць сажалка са стронгай і сажалка з лілеямі
Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску