Ізраіль абвясціў пра поўную блакаду сектара Газа
9.10.2023 / 14:47
Міністр інфраструктуры Ізраіля заявіў у панядзелак, што ў сувязі з актывізацыяй баявых дзеянняў з палесцінскімі баевікамі ён распарадзіўся неадкладна спыніць падачу вады ў сектар Газа.
Сектар Газа — вельмі густанаселены анклаў. Тут на плошчы 365 квадратных кіламетраў (што роўна Мінску) пражывае два з паловай мільёны чалавек. Фота: Ramez Mahmoud / AP
Таксама сёння Ізраіль паабяцаў, што спыніць пастаўкі электраэнергіі ў сектар Газа.
З раніцы сілы абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) наносяць маштабныя паветраныя ўдары па пазіцыях ХАМАС у сектары.
У паведамленні сіл абароны Ізраіля гаворыцца, што ў найбліжэйшы час будзе прадастаўлена дадатковая інфармацыя па ўдарах.
Раней ЦАХАЛ паведаміў, што войскі аднавілі кантроль над усімі гарадамі на поўдні краіны на мяжы з сектарам Газа. У іх ужо няма баявых дзеянняў, але там усё яшчэ можа знаходзіцца невялікая колькасць баевікоў, дадалі ізраільскія вайскоўцы.
Таксама паведамлялася, што за 48 гадзін Ізраіль мабілізаваў 300 тысяч рэзервістаў.
Чытайце таксама:
Армія Ізраіля мабілізавала 300 тысяч рэзервістаў за 48 гадзін
Палесцінскія тэрарысты выкралі журналіста з трохгадовай дачкой, а яго жонку застрэлілі
Гісторык: Палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі з яйцамі», якіх мы бачым у сваім рэгіёне
Палесцінскія баевікі заявілі, што захапілі ў палон больш за 130 ізраільцян
ААН: Сектар Газа можа застацца без электрычнасці праз некалькі дзён