«Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром». Улады нагнятаюць гамафобную істэрыю
11.10.2023 / 20:45
Сёння Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі, правяла прамую тэлефонную лінію да Дня маці. Яна прысвяціла яе «традыцыйным» каштоўнасцям.
Як сцвярджае Качанава, ёй сёння тэлефанавалі бацькі, заклапочаныя прапагандай нетрадыцыйных каштоўнасцяў у інтэрнэце.
«Былі прапановы аб рэгуляванні інфармацыйнай сферы. Бацькі занепакоеныя тым, што ў інтэрнэце дзеці могуць убачыць прапаганду нетрадыцыйных каштоўнасцяў.
Канешне, мы, як заканадаўцы, павінны думаць пра гэта. Бо людзі кажуць: Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром, мы непакоімся за лёс нашых дзяцей.
У Беларусі гэтага няма, але мы бачым, наколькі інфармацыйная прастора насычана рознымі негатыўнымі падыходамі. І, вядома, нас не можа гэта не турбаваць», — распавяла яна, перадае БелТА.
Апошнім часам улады і прапаганда заклапаціліся пра «традыцыйныя» каштоўнасці. Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць «папулярызацыю ідэі бяздзетнай сямейнай пары». А ў Генпракуратуры паабяцалі ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры.
Чытайце таксама па тэме:
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК
«Унеслі карэкціроўкі ў кантэнт». Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча выклікалі ў Міністэрства культуры