БЕЛ Ł РУС

ААН: Больш за мільён чалавек пакінулі свае дамы ў сектары Газа

18.10.2023 / 7:25

Nashaniva.com

Працягваецца паступовая эвакуацыя бежанцаў на тэрыторыю Егіпта, у Эль-Арыш.

Палесцінскія бежанцы ў сектары Газа. Фота: Hatem Moussa / AP

Больш за 1 мільён чалавек у сектары Газа былі вымушаныя пакінуць свае дамы пасля пачатку вайны з Ізраілем, паведамляе ўпраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў, як піша Newsru.co.il. Насельніцтва сектара Газа складала 2,3 мільёна чалавек.

Агенцтва ААН па аказанні дапамогі палеcцінскім уцекачам (UNRWA) паведамляе, што ў іх прытулкі ў Газе на тэрыторыях школ прыбыло больш за 352 тысячы жыхароў сектара (першапачаткова памяшканні былі разлічаныя на прыём да 150 тысяч чалавек). Яшчэ 55 тысяч уцекачоў атрымалі прыстанак у 51 прытулку іншых арганізацый.

Працягваецца паступовая эвакуацыя бежанцаў на тэрыторыю Егіпта, у Эль-Арыш. Але гэты працэс ідзе павольна. Улады Егіпта вельмі незадаволеныя тым, што жыхароў Газы эвакуююць на тэрыторыю іх краіны.

Чытайце таксама:

У бальніцу ў Газе патрапіла ракета, загінулі сотні людзей. Бакі вінавацяць адзін аднаго 

«Нават падчас вайны адчуваю сябе больш абароненай, чым у Беларусі». Беларуска расказала, як цяпер жывецца ў Ізраілі

Першы віцэ-прэзідэнт Ірана прапанаваў Лукашэнку асудзіць «сіянісцкі генацыд» у Газе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула