БЕЛ Ł РУС

Міністр адукацыі расказаў, як зменіцца прыём у дзіцячыя садкі

16.01.2024 / 12:53

Nashaniva.com

Міністр адукацыі Андрэй Іванец на сустрэчы з педагогамі ў Гомелі расказаў, што запісаць дзіця ў садок у наступным годзе стане прасцей.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: БелТА

Цяпер пераводзяць у электронную форму дзве адміністрацыйныя працэдуры — пастаноўку на ўлік і прыём у дзіцячыя садкі. Іванец мяркуе, што ў 2025 годзе гэтыя дзве працэдуры будуць цалкам пераведзеныя ў электронны фармат і бацькам не трэба будзе прыходзіць у раённыя аддзелы адукацыі, піша БелТА.

Іванец дадаў, што інтэрактыўная карта свабодных месцаў у дзіцячых садках павысіла ўзровень дасведчанасці бацькоў. Да ўвядзення гэтай карты, па яго словах, у Міністэрства адукацыі паступала даволі вялікая колькасць зваротаў ад бацькоў наконт наяўнасці свабодных месцаў у дзіцячых садках. Таксама бацькі цікавіліся, як менавіта паставіць дзіця на ўлік. Міністр адукацыі кажа, што сёння такіх скаргаў няма.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца штомесяц. У ёй ёсць інфармацыя пра колькасць свабодных месцаў з указаннем узроставых груп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула