БЕЛ Ł РУС

ВІДЭА: дзве БМП «Брэдлі» разбілі расійскі танк, які Пуцін называў найлепшым на свеце

18.01.2024 / 19:53

Антось Жупран

У баі каля сяла Стэпавае дзве Bradley разбілі самы сучасны расійскі танк Т-90М «Прарыў».

Разбіты танк Т-90М «Прарыў». Скрыншот відэа army_tv_ua / YouTube

У сацыяльных сетках з'явілася відэа моманту бою, які адбыўся 11 студзеня гэтага года ў раёне сяла Стэпавае пад Аўдзееўкай. На ім відаць, як па расійскім танку Т-90М вядзецца няспынны агонь.

Расійскі танк трапіў у засаду, з якой не змог выйсці. Бой вёўся на працягу 8 хвілін. Танк абстрэльвалі з 25-міліметровых гармат Bradley 47-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны.

Схема перамяшчэння Bradley у час бою. Фота: старонка «Нетипичная Ясиноватая» ВКонтакте.

Мяркуючы па відэа, спачатку ў бой уступіла першая Bradley. Яна пашкодзіла маторна-трансмісійнае аддзяленне Т-90М і хутка з'ехала. Потым на танку здэтанавала сістэма ўстаноўкі перашкод. А за нейкі час на пазіцыю выехала другая Bradley. Яна працягнула страляць па танку, не даючы яму пакінуць сваю лакацыю. 

Bradley IFV of the 47th Brigade of Ukraine engages in a battle with Russian T-90M, Avdiivka front. (Bradley is in foreground while T-90M is in the middle of the village). At the end of the video it’s visible that tank most likely received significant damage as the crew cannot… pic.twitter.com/uutTexfXf5

— Special Kherson Cat (@bayraktar_1love) January 12, 2024

Відэа бою. Паскорана ў 5 разоў. Крыніца: bayraktar_1love / Х (Twitter)

Спачатку экіпаж танка спрабаваў прыцэліцца, але оптыка і навясное абсталяванне былі разбітыя. Быў выведзены з ладу і механізм павароту вежы. У выніку яна пачала варочацца без перапынку і страляць ва ўсе бакі.

Экіпаж страціў арыенцір, механік не бачыў, куды ехаць, і танк у выніку ўрэзаўся ў дрэва і спыніўся. Экіпаж здолеў пакінуць танк, а праз некаторы час машыну канчаткова дабіў дрон-камікадзэ FPV.

Як піша вайсковы аналітык Дэвід Экс (David Axe), БМП Bradley не танк, і на паперы ён ні ў якім разе не можа супрацьстаяць найноўшаму Т-90. Але з кропляй фарту і вялікім майстэрствам экіпажу гэта 30-тонная машына з яе 25-міліметровай пушкай можа быць лепшая за сучасны 51-тонны расійскі танк з яго 125-міліметровай пушкай і сотнямі міліметраў кампазітнай брані.

Уладзімір Пуцін называў танк «Прарыў» найлепшым у свеце.

Чытайце яшчэ:

Мінабароны Украіны паказала амерыканскі «Брэдлі», знішчаны «Градам». І вось што здзіўляе

Эксперт патлумачыў, што лепшае: расійскія БМП ці «Брэдлі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула