БЕЛ Ł РУС

Венгерскі палітык заявіў, што ў выпадку паразы Украіны Венгрыя будзе прэтэндаваць на Закарпацце

28.01.2024 / 13:20

Nashaniva.com

Лідар венгерскай ультраправай партыі Mi Hazank («Наша Радзіма») Ласла Тароцкаі заявіў, што ў выпадку паразы Украіны ў вайне з Расіяй Будапешт можа прэтэндаваць на Закарпацце. Пра гэта палітык сказаў, выступаючы на штогадовым мерапрыемстве партыі «Наша Радзіма» ў Будапешце ў суботу, 27 студзеня.

 

Ласла Тароцкаі. Фота: Máthé Zoltán / MTI

«Калі ў выніку вайны дзяржаўнасць Украіны спыніцца, то «Наша Радзіма» будзе прэтэндаваць на Закарпацце», — заявіў Тароцкаі. 

Венгерскі палітык таксама сказаў на камеры пра тое, што нібыта «ціск з боку міжнародных фінансавых інстытутаў» прывёў да вайны на тэрыторыі Украіны, «разбурыўшы Еўропу і адправіўшы эканоміку кантынента на дно».

«Наша Радзіма» (венг. Mi Hazánk) — ультраправая палітычная партыя Венгрыі. Лідар партыі — Ласла Тароцкаі. Па выніках выбараў 3 красавіка 2022 года партыя набрала пры галасаванні па партыйных спісах у адзінай агульнанацыянальнай выбарчай акрузе 332 440 галасоў (5,88%), пераадолела барʼер і атрымала 6 месцаў у Дзяржаўным сходзе (аднапалатным парламенце Венгрыі).

@nashaniva У Венгрыі лічаць, што Беларусь таксама ўвойдзе ў Еўрасаюз #беларусь #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #евросоюз ♬ Sun - Adrian Berenguer

Чытайце таксама:

Венгрыя больш не будзе перашкаджаць уступленню Швецыі ў НАТА

«Важны пачатак дыялогу». Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Венгрыі ў Давосе

Шарль Мішэль вырашыў датэрмінова пакінуць пасаду старшыні Еўрапейскай рады. Яго часова можа замяняць Віктар Орбан

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула