БЕЛ Ł РУС

Пакет на 50 мільярдаў еўра дапамогі Украіне ўзгоднены ўсімі 27 членамі ЕС

1.02.2024 / 13:41

Nashaniva.com

Усе 27 лідараў дамовіліся аб дадатковым €50-мільярдным пакеце дапамогі Украіне ў рамках бюджэту ЕС. Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль.

Паводле яго слоў, такое рашэнне забяспечыць стабільнае, доўгатэрміновае і прадказальнае фінансаванне Украіны. 

«ЕС бярэ на сябе лідарства і адказнасць у падтрымцы Украіны. Мы ведаем, што пастаўлена на карту», — дадаў ён.

Гэта рашэнне доўгі час было пад пытаннем праз пазіцыю Венгрыі. Еўрасаюз нават прыгразіў разваліць эканоміку Венгрыі, калі тая зноў заблакуе дапамогу для Украіны. 

@nashaniva У Венгрыі лічаць, што Беларусь таксама ўвойдзе ў Еўрасаюз #беларусь #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #евросоюз ♬ Sun - Adrian Berenguer

Чытайце таксама:

У бюджэт Украіны паступілі першыя грошы, канфіскаваныя ў расіян 

«У Орбана пісталет, а ў нас базука». Еўрасаюз прыгразіў разваліць эканоміку Венгрыі, калі тая зноў заблакуе дапамогу для Украіны

Венгерскі палітык заявіў, што ў выпадку паразы Украіны Венгрыя будзе прэтэндаваць на Закарпацце

Венгрыя больш не будзе перашкаджаць уступленню Швецыі ў НАТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула