У Чарнігаве могуць з'явіцца вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага
7.02.2024 / 16:33
Вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага могуць неўзабаве з'явіцца ва ўкраінскім Чарнігаве. Гэта вынікае з праекта рашэння мясцовай гарадской рады.
Кастусь Каліноўскі
Згодна з праектам, перайменаванню падлягаюць 24 вуліцы і завулкі. Імя Каліноўскага плануецца прысвоіць вуліцы і завулку, якія цяпер названыя ў гонар Героя Савецкага Саюза Сяргея Смірнова.
Таксама перайменаванню падлягаюць вуліцы Матросава, Мічурына, Разіна, Талстога, Тургенева, Чкалава і іншыя.
Чытайце таксама:
Актывісты просяць улады Львова назваць вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага
Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце