МЗКЦ аднавіў серыйны выпуск аўтобусаў «Нёман», які спыніўся праз санкцыі
8.02.2024 / 13:53
Менскі завод колавых цягачоў абвясціў аб аднаўленні серыйнай вытворчасці аўтобусаў «Нёман» сярэдняга класа ў камплектацыі «Прыгарадны», перадае тэлеграм-канал «Пул 4 Рэгіён». Заводу ўдалося зрабіць уласнае шасі, якое стала базай для стварэння лінейкі аўтобусаў.
Пасля ўвядзення заходніх санкцый МЗКЦ у 2021 годзе спыніў выпуск аўтобусаў сярэдняга класа «Нёман-4202». Справа ў тым, што яны будаваліся на базе шасі Iveco Daily. Уся агрэгатная і кампанентная база — дызельны рухавік, трансмісія, рама, падвеска і вядучы мост, электрыка, рулявое кіраванне, панэль у кабіне выраблялася ў Італіі.
На вытворчай пляцоўцы ў Лідзе (філіял МЗКЦ) вырабляліся кузавы і ўстанаўліваліся на імпартныя шасі. Калі пастаўкі з Італіі спыніліся, вытворчасць у Лідзе таксама стала.
Рэстайлінг аўтобуса закрануў колавыя аркі, крышку багажніка, зʼявілася новая форма галаўной оптыкі і задніх ліхтароў, а таксама бампер.
У салоне аўтобуса 29 месцаў для сядзення, у базавай камплектацыі — сядзенні з экаскуры. Максімальная хуткасць — 100 км/г.
Чытайце таксама:
Рамонт, запчасткі і кадры. Якія праблемы чыгункі замоўчваюць чыноўнікі
Беларусы, якім трэба мяняць каленны сустаў, бясплатна могуць паставіць толькі індыйскі. Чаму?
«З моманту куплі прайшло 1,5 тыдня, а тут такое!» Беларус купіў BELGEE X50 і адразу знайшоў праблемы