БЕЛ Ł РУС

«Не так важная колькасць, як якасць». Прапагандыста трывожыць, што сагнаны на сустрэчы народ не задае пытанняў

9.02.2024 / 21:29

Nashaniva.com

Галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці Дзяніс Язерскі на сходзе прапагандыстаў рэгіёна звярнуў увагу на тое, што на арганізаваных ідэалагічных мерапрыемствах не адчуваецца зваротнай сувязі.

«У вобласці за мінулы год арганізавалі 740 дыялогавых пляцовак, удзел у якіх прынялі больш за 40 тысяч чалавек.

Але не так важная колькасць, як якасць такіх мерапрыемстваў. Падчас асобных сустрэч ад работнікаў прадпрыемстваў не прагучала ніводнага пытання», — адзначыў галоўны абласны прапагандыст. 

Дадаткова дадае клопату тое, што і самі байцы ідэалагічнай сферы не асабліва гараць энтузіязмам:

«На жаль, не ўсе актыўна карыстаюцца магчымасцю павышэння кваліфікацыі. Некаторыя не ўдзельнічаюць у навучальных семінарах, хоць яны праводзяцца».

Чытайце таксама:

Навошта «Мерзкий Кокобай» рэкламуе выставу прапагандыстаў? Здаецца, дзяржава знайшла новы спосаб нармалізаваць блогераў

Мошчы «распятага хлопчыка», якога для антысеміцкай прапаганды выкарыстоўвалі нацысты, прывезлі ў Гомель

 «Беглыя, вы маглі б таксама карыстацца гэтым законам». Сумная гісторыя пра тое, як тыктокер схадзіў у дэпутаты

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула