БЕЛ Ł РУС

У Віцебску судзяць прарасійскую сталіністку Мірсалімаву

15.02.2024 / 15:24

Nashaniva.com

На сёння прызначана паседжанне ў дачыненні да віцебскай Z-актывісткі Эльвіры Мірсалімавай па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Эльвіра Мірсалімава — адна з вядомых прарасійскіх актывістак.

Раней яна казала, што беларусы — гэта рускія, а Сталін — вялікі дзеяч, і прапаноўвала паставіць яму помнік.

Найхутчэй, Мірсалімава атрымае толькі штраф, бо мае непаўналетняе дзіця. А значыць, пасадзіць на суткі яе не могуць.

Чытайце таксама:

«Аншлагу на канцэрце да Дня Расіі не было. Падтрымка Расіі беларусамі ніякая» — Мірсалімава

Сталіністка і прадстаўніца «рускага свету» Эльвіра Мірсалімава падумвае ісці ў прэзідэнты

Ведаеце, колькі камісія ў Віцебску налічыла кандыдатцы ад рускага свету Мірсалімавай? 3%

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула