БЕЛ Ł РУС

Саюзнікі збіраюцца перадаць Украіне тысячы дронаў са штучным інтэлектам

17.02.2024 / 23:14

Nashaniva.com

Вялікабрытанія разам з ЗША і іншымі саюзнікамі цягам некалькіх месяцаў збіраюцца перадаць Украіне тысячы новых дронаў са штучным інтэлектам, піша Bloomberg.

БпЛА са штучным інтэлектам будуць разгорнутыя ў вялікія флатыліі («рой»), якія будуць звязвацца паміж сабой для нацэльвання на варожыя пазіцыі без неабходнасці кіраваць кожным з іх чалавекам-аператарам. 

«Новыя магчымасці не перакрыюць вострую патрэбу ў снарадах, але яны могуць дапамагчы часткова змякчыць гэты дэфіцыт і стварыць новую дынаміку на полі бою», — адзначае Bloomberg.

Чытайце таксама:

Зяленскі запрасіў Трампа з'ездзіць на лінію фронту

«Мы не можам сабе дазволіць «мясных штурмаў» — Аляксандр Сырскі

Украінская сістэма спуфінгу «Пакровы» збівае з панталыку «Шахеды» — Forbes

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула