«Пуцін ніколі не вымавіць яго імя. Мы павінны назваць яго імя». Саліст U2 заклікаў на канцэрце скандаваць імя Навальнага
18.02.2024 / 14:40
Саліст гурта U2 Бона падчас канцэрта ў Лас-Вегасе распавёў са сцэны пра гібель Аляксея Навальнага. Ён заклікаў усіх гледачоў назваць імя палітыка, зазначыўшы, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін ніколі не называе яго па імені.
Пачатак прамовы Бона было прысвечана Украіне. Ён заклікаў ЗША «даць гэтым людзям [украінцам] тое, што ім патрабуецца», таму што яны «ваююць за нашу свабоду». Артыст дадаў, што «наступнымі могуць быць Польшча, Літва або Усходняя Германія».
«Для гэтых людзей «свабода» — найважнейшае слова ў свеце. Такое важнае, што ўкраінцы змагаюцца і паміраюць за гэта. І настолькі важнае, што Аляксей Навальны вырашыў адмовіцца ад сваёй [свабоды]. Пуцін ніколі не вымавіць яго імя. Таму я падумаў, што сёння вольныя людзі тут, людзі, якія вераць у свабоду… мы павінны вымавіць яго імя. Нядосыць проста памятаць яго. Гаварыце: Аляксей Навальны. Аляксей Навальны!
Пасля гэтага гледачы сталі скандаваць імя Навальнага, а гурт сыграў песню Donʼt Dream Itʼs Over («Не думай, што гэта канец») гурта Crowded House.
Чытайце таксама:
На целе Навальнага выяўлены сінякі ад курчаў — «Новая газета Европа»
Затрыманні каля «Сцяны смутку» ў Маскве, куды з раніцы нясуць кветкі ў памяць аб Навальным