На вуліцах сталіцы заўважылі БТР. Што адбываецца
13.03.2024 / 11:51
Машыну, якая відавочна вылучаецца з транспартнай плыні сталіцы, заўважылі ў Мінску.
Чытач Tochka.by змог запісаць на відэа БТР, які раз'язджаў па Партызанскім праспекце.
Выданне піша, што прычын для панікі няма, бо ў Беларусі праводзіцца комплексная праверка боегатоўнасці Узброеных сіл.
У сувязі з гэтым у найбліжэйшыя дні на дарогах рэспублікі можа з'явіцца не адзін экзэмпляр ваеннай тэхнікі, а частку дарог перакрыюць.
«Беларускі Гаюн» дае іншае тлумачэнне. Канал піша, што на апублікаваным відэа — бронетранспарцёр «Volat-V2». Яго распрацоўкай займаецца Мінскі завод колавых цягачоў, які якраз размяшчаецца ў 500 метрах ад Партызанскага праспекта.
У цяперашні час працягваюцца выпрабаванні БТРа, і да канца года яго павінны прыняць на ўзбраенне УС РБ.
На відэа, хутчэй за ўсё, адбываюцца хадавыя выпрабаванні (абкатка) БТР, піша канал.
Чытайце таксама:
У Брэсце ўрачыста здалі два дамы для вайскоўцаў. Ключы ўручаў міністр Хрэнін
Лукашэнка: Мы павінны быць гатовыя да вайны і ментальна, і стратэгічна