На ўездзе ў Вільню намалявалі надпіс «Вільня наша» з бчб-сцягам. Вось як замаўляюць такія графіці
21.03.2024 / 21:54
«Падпрацоўка 2-3 гадзіны, 50 еўра».
Надпіс «Вільня наша» на ўездзе ў Вільню. Фота: tv3.lt
У розных літоўскіх рэсурсах з'явілася фота ўезду ў Вільню. Каля знака напісана «Вільня наша» і намаляваны нацыянальны сцяг Беларусі. Найхутчэй, беларусы не маюць да яго дачынення.
Праца па маляванні такіх графіці прапануецца ў чатах пра працу ў Вільні. Адзін з акаўнтаў мы вылічылі. Ён мае ID 7123162933. З гэтага акаўнта прапанавалася «зрабіць графіці «Вільня наша» ў бачным месцы сталіцы Літвы. За гэта сапраўды абяцалі 50 еўра ў крыптавалюце.
Акаўнт, з якога спрабавалі шукаць «ліцвіністаў», і паведамленне, якое ён пакінуў
Адметна, што ў карыстальніка, імаверна, няма кірылічнай раскладкі на смартфоне. Таксама ён заўважаны яшчэ ў двух чатах, праўда, харвацкіх.
Чаты, у якіх заўважаны гэты карыстальнік
Адно з мінулых імёнаў карыстальніка — Nokalas. Гэта не літоўскае імя, яно сустракаецца ў Лацінскай Амерыцы, у Скандынавіі і на Балканах. Таксама ім як нікнэймам карыстаюцца некаторыя расіяне.
Гісторыя зменаў імёнаў карыстальніка, які прапанаваў грошы за «ліцвінісцкія» графіці
Такім чынам, рэальныя «ліцвіністы» або хоць-якія беларусы не маюць дачынення да гэтага графіці. Хто стаіць за гэтай правакацыяй — незразумела.
Чытайце таксама:
«Не можам гарантаваць бяспекі». У Вільні адмянілі сустрэчу з Уладзімірам Арловым
Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў груп ліцвіністаў, якія пагражаюць бяспецы краіне
Вынікі апошняга апытання паказалі, што літоўцы прыхільна ставяцца да беларусаў