БЕЛ Ł РУС

Берасцеец пасварыўся з мытнікам з-за дробязі і атрымаў два гады калоніі

25.03.2024 / 16:18

Nashaniva.com

43-гадовага жыхара Брэста прысудзілі да двух гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы (ч.1 арт. 366 КК), піша Reform.by.

Паводле матэрыялаў справы, берасцеец заязджаў з Польшчы ў Беларусь. Ён вёз з сабой ноўтбук, які купіў у Польшчы.

Запаўняючы дэкларацыю, мужчына ўказаў, што ноўтбук каштуе 990 еўра, але мытнік заўважыў чэк на 1024 еўра. Берасцейцу прапанавалі выплаціць блізу 30 рублёў мытнай пошліны або адмовіцца ад увозу ноўтбука ў Беларусь, але ён стаў паводзіць сябе агрэсіўна і пагражаць мытніку, сцвярджае пракуратура.

@nashaniva Польскія мытнікі знайшлі арыгінальны спосаб адлову перагоншчыкаў, якія возяць машыны ў Расію пад выглядам транзіту ў Сярэднюю Азію #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #авто #белорусы #беларускаямова #перекуп #мова ♬ Paris - 3Hzwave

Чытайце таксама:

Вынесены прысуд кіраўніку гомельскага Белінвестбанка, якога адначасова судзілі за палітыку, карупцыю і наркотыкі

У Брэсце міліцыянта асудзілі за падпіску на старонку ў фэйсбуку і нават правялі ператрус

На беларуска-латвійскай мяжы ў дальнабойніка знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне — мужчыну аштрафавалі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула