«ЗША, Брытанія і Украіна стаяць за тэрактам у «Крокусе» — дырэктар ФСБ
26.03.2024 / 15:31
Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў зрабіў шэраг гучных заяў.
Тэракт у «Крокусе» быў патрэбен заходнім спецслужбам і Украіне, каб разгайдаць сітуацыю, стварыць паніку ў грамадстве ў Расіі, заявіў дырэктар ФСБ: «ЗША, Брытанія і Украіна стаяць за тэрактам».
Пры гэтым Бортнікаў сказаў, што заказчык тэракта ў Падмаскоўі пакуль не выяўлены. Але, на яго думку, спецслужбы Украіны садзейнічалі тэракту, а рыхтавалі яго радыкальныя ісламісты.
Кіраўнік ГУР Украіны Буданаў можа стаць законнай цэллю для Расіі, як і ўсе, хто здзяйсняюць злачынствы супраць РФ, заявіў ён. «А чаму ён жывы да гэтага часу?» — спыталі ў Бортнікава пра Буданава. «Усё наперадзе», — адказаў ён.
Бортнікаў таксама заявіў, што Украіна нібыта «ажыццяўляла падрыхтоўку баевікоў на тэрыторыі Блізкага Усходу». На думку дырэктара ФСБ, «трэба прызнаць СБУ тэрарыстычнай арганізацыяй».
Чытайце таксама:
Лукашэнка настойліва руйнуе пуцінскую тэорыю пра ўкраінскі след у тэракце ў «Крокусе»
«Канечне, Украіна». Патрушаў адказаў, хто датычны да тэракту ў «Крокусе»
Што рабілі падазроныя мужчыны ў сінім падчас расстрэлу людзей у «Крокусе»?