«Кіберпартызаны» паведамілі пра атаку на гродзенскі «Азот»
17.04.2024 / 16:0
«Сайт, кацельны цэх, пошты, базы даных, камп'ютары, серверы, дакументаабарот — гэта толькі малая частка нашых магчымасцяў. Калі рэпрэсіі не будуць спыненыя, задзейнічаем больш», — адзначаюць «Кіберпартызаны», нагадваючы, што на сумленні кіраўніцтва «Гродна Азота» чатыры гады запалохванняў, рэпрэсій і звальненняў па палітычных матывах.
Хакеры заявілі, што зашыфравалі ўнутраную пошту і дакументаабарот на працоўных камп'ютарах, знішчылі бэкапы базы даных, сервераў, пошты і дакументазвароту, а таксама ўзламалі сістэмы аховы і камеры назірання.
«Каб аднавіць даныя, прыйдзецца дыктатару вызваліць усіх палітвязняў «Гродна Азота» і 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя», — гаворыцца ў заяве групы хакераў.
Таксама гэтую акцыю «Кіберпартызаны» просяць успрымаць яе папярэджанне для кіраўніцтва іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.
Чытайце таксама:
«Гомельская праўда» ачуняла ад атакі «Кіберпартызанаў» толькі праз 8 дзён
«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме