Церцель: Падлеткі вырабілі выбухоўку і хацелі падарваць Баранавіцкі РАУС
25.04.2024 / 15:9
У час выступу на УНС кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў пра шэраг тэрактаў нібыта паспяхова перадухіленых КДБ у Беларусі. Адзін з іх — дагэтуль невядомы выпадак у Баранавічах.
Падчас выступу Церцель выказаў непакой уцягваннем непаўналетніх у тэрарыстычную дзейнасць.
«У студзені КДБ спынена дзейнасць створанай падраздзяленнем спецыяльных інфармацыйна-псіхалагічных аперацый Украіны групы навучэнцаў, якія перашлі да практычнай рэалізацыі задумы па вытворчасці выбуховага ўстройства і падрыву будынка Баранавіцкага РАУС», — сказаў Церцель.
Ніякіх іншых падрабязнасцяў Церцель не прывёў. Пра падрыхтоўку тэракту ў Баранавічах сілавікі раней не распавядалі.
Раней кіраўніцтва КДБ не раз распаўсюджвала заведама хлуслівую інфармацыю з мэтамі дыскрэдытацыі палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі або эскалацыі напружанасці ў краіне.
Чытайце таксама:
У Баранавічах арыштавалі чорнага капача Аляксея Лопуха з «арсеналам зброі». Пры чым тут апазіцыя?
Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску
Лукашэнка заявіў, што спецслужбы ўкараняюцца ў «тэрарыстычныя групоўкі»