Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі
7.05.2024 / 15:48
Ва Узброеных сілах пачалася праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі, паведаміў першы намеснік міністра абароны, генерал-маёр Віктар Гулевіч.
Віктар Гулевіч. Фота: агенцтва «Ваяр»
«У рамках гэтага мерапрыемства ажыццёўлена перабазіраванне часткі сіл і сродкаў авіяцыі на запасны аэрадром. З наступным перабазіраваннем тэхнічнага складу мы прыступім да пытанняў адпрацоўкі падрыхтоўкі да прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі.
@nashanivanews У Беларусі пачалася праверка ядзернай зброі #ядерноеоружие #беларусь #лукашенко #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси #беларускаямова ♬ الصوت الأصلي - كشتانينا
Пакуль на дадзены момант прызначаныя экіпажы паспяхова выканалі задачы па пералёце. Цяпер будзем кантраляваць, як будуць ажыццяўляцца ўсе астатнія мерапрыемствы», — падзяліўся падрабязнасцямі Гулевіч.
Чытайце таксама:
Лукашэнку падчас «раптоўнай» праверкі паказалі тое, што перад гэтым рэпеціравалі цягам месяцаў
Лукашэнка праінспектаваў ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны