БЕЛ Ł РУС

Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскую візу ў Беларусі

23.05.2024 / 16:58

Nashaniva.com

Польскія візавыя цэнтры ўнеслі змены ў правілы падачы на візу ў Беларусі. Яны тычацца людзей, старэйшых за 60 гадоў, якія падаюцца на візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў, што жывуць у Польшчы.

Такія заяўнікі змогуць рэгістравацца на падачу дакументаў у асобнай катэгорыі — «Priglashenie UW dla 60 i starshe od detej i vnukov».

Па новай сістэме можна падаць дакументы ў візавыя цэнтры Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Баранавічаў і Пінска.

Аператар VFS Global адзначае: калі падчас праверкі рэгістрацыі ў візавым цэнтры будзе выяўленая неадпаведнасць названай катэгорыі, дакументы не прымуць.

Ваяводскія запрашэнні могуць выпісаць беларусы, якія жывуць у Польшчы з пастаянным дазволам на жыхарства, грамадзянствам, або якія жывуць у краіне не менш за пяць гадоў на падставе ДНЖ.

Чытайце таксама:

Ці зменіцца сітуацыя з візамі і як яшчэ можна будзе караць сілавікоў, што запэцкаліся катаваннямі — расказвае Латушка

Беларусам сталі часцей адмаўляць у шэнгенскіх візах. Але не толькі ім

Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця

«Польскі візавы цэнтр — проста здзек». Новыя правілы запісу на візу з сэлфі дадалі праблем

Каментары да артыкула